"Дзень вышыванкi" в Минске

vyshyvanki

13 снежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фэстываль беларускай культуры. Сьвята пройдзе ў менскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3).

У суботу 13 сьнежня зь 15.00 да 22.00 у холе Палаца Мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзеньня і сувэніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамесьнікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-клясы, конкурсы, прэзэнтацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Праграма фэстывалю «Дзень вышыванкі» складаецца з трох частак, якія будуць адбывацца паралельна:

— адукацыйная:

- прэзэнтацыя па гісторыі і тэхналёгіі вырабу вышыванкі;
- майстар-клясы па ткацтву, выцінанцы ды іншых народных рамёствах;
- лекцыі па этнаграфіі, народным і сучасным мастацтве;

— забаўляльная:

- зона беларускіх настольных гульняў;
- нацыянальныя бодзі-арт і тату;
- раздача стужак зь беларускім арнамэнтам;
- шматлікія конкурсы і падарункі;
- музычны канцэрт беларускіх гуртоў;
- іншыя цікавосткі.

— кірмаш:

- будуць прадстаўленыя вышыванкі, вопратка і адзеньне з народным арнамэнтам, упрыгожваньні і сувэніры з нацыянальным калярытам ад беларускіх вытворцаў.

 

понравилось? поделись с друзьями:

Читать далее по этой теме

Славянские традиции. Mark Formelle выпустил коллекцию одежды с орнаментами Новый шедевр? Mark Formelle выпустил коллекцию одежды со славянскими орнаментами

Славянские традиции. Mark Formelle выпустил коллекцию одежды с орнаментами Новый шедевр? Mark Formelle выпустил коллекцию одежды со славянскими орнаментами

Mark Formelle выпустил коллекцию одежды по мотивам славянских орнаментов. На джемперы, худи и футболки нанесены традиционные узоры с сакральным...