- 26 ноября 2014
- Текст: shopogolikiby
"Дзень вышыванкi" в Минске

13 снежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фэстываль беларускай культуры. Сьвята пройдзе ў менскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3).
У суботу 13 сьнежня зь 15.00 да 22.00 у холе Палаца Мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзеньня і сувэніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамесьнікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-клясы, конкурсы, прэзэнтацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.
Уваход на мерапрыемства вольны.
Праграма фэстывалю «Дзень вышыванкі» складаецца з трох частак, якія будуць адбывацца паралельна:
— адукацыйная:
- прэзэнтацыя па гісторыі і тэхналёгіі вырабу вышыванкі;
- майстар-клясы па ткацтву, выцінанцы ды іншых народных рамёствах;
- лекцыі па этнаграфіі, народным і сучасным мастацтве;
— забаўляльная:
- зона беларускіх настольных гульняў;
- нацыянальныя бодзі-арт і тату;
- раздача стужак зь беларускім арнамэнтам;
- шматлікія конкурсы і падарункі;
- музычны канцэрт беларускіх гуртоў;
- іншыя цікавосткі.
— кірмаш:
- будуць прадстаўленыя вышыванкі, вопратка і адзеньне з народным арнамэнтам, упрыгожваньні і сувэніры з нацыянальным калярытам ад беларускіх вытворцаў.
понравилось? поделись с друзьями:
Рубрика
Читать далее по этой теме
В Минске прошел большой fashion-показ с кутюрными платьями по мотивам смартфонов
В Минске прошли показы 20-го сезона Brands Fashion Show. Юбилейный сезон открыл показ коллекции из шести элегантных кутюрных платьев белорусского...
Кофе с корицей и скидка 30%: Белкарт и VARKA запускают «Денежный четверг» по всей стране
По четвергам с 15 сентября по 15 октября в кофейнях VARKA можно сэкономить 30% на всем чеке. Главное – оплатить заказ через приложение Белкарт...
Осенний ценопад на устройства Huawei: в Беларуси запустили акции со скидками до 1000 рублей
В Беларуси запустили масштабные осенние акции на устройства Huawei. Акционные цены получили более ста наименований устройств. Отдельные модели...

