- 21 февраля 2025
- Текст: shopogolikiby
Настолку пра беларускіх пісьменнікаў выпусціла да Дня роднай мовы сетка OZ
Да Міжнароднага дня роднай мовы сетка OZ выпусціла настольную гульню «Мема. Пісьменнікі». У яе ўключылі 20 выбітных беларускіх аўтараў і 50 папулярных твораў.
Гульня мае два варыянты правілаў. Першы – класічны, калі трэба шукаць пары карт па прынцыпе «пісьменнік і ягоны твор». Другі варыянт – камандны. Карты з імёнамі аўтараў выкладаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці па даце нараджэння. Для павелічэння складанасці ў дадатак да картак з творамі ідуць яшчэ і налепкі. Дзякуючы гульні можна значна паглыбіць свае веды ў беларускай літаратуры XIX-XX стагоддзяў. Сярод згаданых у настолцы аўтараў Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц і многія другія. «Мема. Пісьменнікі» – трэцяя гульня ў серыі Мема. Акрамя картак з аўтарскімі ілюстрацыямі да настолкі прыкладаецца брашура з цікавымі фактамі пра беларускіх літаратараў. Спадзяемся, што «Мема. Пісьменнікі» дапаможа не толькі ўзнавіць веды са школьнай праграмы, але і заахвоціць больш чытаць на роднай мове», – адзначылі ў OZ.
понравилось? поделись с друзьями:
Рубрика
Читать далее по этой теме
В Беларуси начали выпускать кимоно и льняную одежду в японском стиле
Mark Formelle представил новую льняную коллекцию. Этот сезонный дроп каждый год становится бестселлером. В этот раз фокус сделан на азиатской...
Обзор Huawei Watch GT Runner 2: часы, которые строят маршрут даже в тоннеле
Умные часы Huawei Watch GT Runner 2 уже поступили в продажу в Беларуси. Они задуманы, как личный тренер для профессиональных бегунов и тех, кто...
В Минске обсудили внедрение новой методологии оценки e-commerce
Конференция Яндекс Рекламы собрала в Минске более 300 маркетологов и предпринимателей. На площадке обсудили, как бизнесу расти за счет...

